МЛШБ 2017 (абвестка)

3-я Міжнародная летняя школа беларусістыкі

Да ўдзелу ў Міжнароднай летняй школе беларусістыкі, якая ўжо трэці раз ладзіцца на пляцоўцы Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, запрашаюцца спецыялісты ў галіне беларусістыкі і славістыкі, аспіранты, студэнты, перакладчыкі і ўсе зацікаўленыя беларускай мовай, літаратурай, гісторыяй і культурай. Міжнародная летняя школа беларусістыкі (МЛШБ) прапануе комплексную праграму, якая дазваляе стварыць уяўленне пра стан сучасных беларусазнаўчых даследаванняў (лінгвістычных, літаратуразнаўчых, гістарычных, культуралагічных), а таксама пазнаёміцца з сучаснымі і гістарычнымі рэаліямі краіны. Заняткі па практыцы беларускага маўлення, лекцыі і семінары Школы правядуць выкладчыкі і навуковыя супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і інш.

МЛШБ дае слухачам магчымасць не толькі атрымаць новыя веды, але таксама знайсці новых калег, знаёмых, сяброў з усяго свету, цікава і плённа адпачыць у адной з найпрыгажэйшых краін Еўропы. Летні семінар у Мінску – выдатны шанец незвычайна правесці два тыдні лета.

АБ ПРАГРАМЕ

Праграма МЛШБ уключае тры кампаненты:

  1. Практыка беларускага маўлення. Камунікатыўныя заняткі, скіраваныя на актыўнае авалоданне навыкамі вуснай і пісьмовай маўленчай дзейнасці, будуць праводзіцца ў групах паводле ўзроўняў (A1 – B2). Для слухачоў, якія ўжо валодаюць мовай на прафесійным узроўні (C1 – C2), будзе прапанаваны цыкл семінарскіх заняткаў.
  2. Цыкл лекцый. Лектары МЛШБ пазнаёмяць слухачоў з актуальнымі пытаннямі і праблемамі сучаснага беларусазнаўства.
  3. Культурная праграма. Кожны дзень школа прапануе слухачам прыняць удзел у пэўным культурным мерапрыемстве (экскурсіі па гістарычных мясцінах Беларусі; навеведванне музеяў, выставак, бібліятэк; сустрэчы з дзеячамі беларускай культуры, мастацтва, навукі; тэматычныя вечарыны).

Праграма прадугледжвае магчымасць дадатковых індывідуальных кансультацый.

Заняткі  па практыцы беларускага маўлення будуць праводзіцца па найноўшых матэрыялах, падрыхтаваных і выдадзеных выкладчыкамі МЛШБ. Сярод іх варта вылучыць канцэптуальна прадуманы “Лексічны мінімум (А1)” – сучасны дапаможнік для засваення базавай лексікі беларускай мовы. Слухачы маюць магчымасць набыць неабходныя матэрыялы па даступным кошце.

АПЛАТА

За кошт прымаючага боку: навучанне, культурная праграма, віза.
За кошт удзельнікаў: праезд, харчаванне, пражыванне (гасцініца РІВШ).

КАЛІ (АБНОЎЛЕНА!)

1 – 16 ліпеня 2017 г.

ДЗЕ

Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы
вул. Маскоўская, 15
г. Мінск

КАНТАКТЫ

Тэл.                          +375 (44) 707-74-22, +375 (29) 169-15-95
Тэл./факс             
+375 (17) 396-30-75

Эл. пошта              SkolaBel@mail.ru

Facebook                fb.com/SkolaBel17
Блог                         SkolaBel.wordpress.com

Каардынатары    Павел Бранавец, Святлана Макоўчык

НАШ ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ

infarmacyjny_list_by|en

НАШ БУКЛЕТ (па-беларуску і па-англійску)

bukliet_by
bukliet_en

ФОРМА ЗАЯЎКІ

forma_zajauki_by|en

Advertisements

One thought on “МЛШБ 2017 (абвестка)

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s